Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць чыноўнікаў у Беларусі зьнізілася на 14%. Колькасьць сілавікоў застаецца невядомай


© Shutterstock

© Shutterstock

Колькасьць дзяржаўных служачых у Беларусі за 2011–2015 гады скарацілася амаль на 14% — пра гэта сьведчаць зьвесткі Белстату, піша БелаПАН.

На 1 ліпеня мінулага году ў краіне налічвалася 48 тыс. 463 дзяржслужачых, пры тым, што на 1 лістапада 2011 году ў Беларусі было 56 232 чыноўнікі.

Такім чынам, згодна з афіцыйнай статыстыкай, колькасьць дзяржслужачых за 2011–2015 гады зьнізілася на 13,8%.

Між тым дадзеныя Белстату ня ўлічваюць работнікаў міністэрстваў абароны, унутраных спраў, КДБ і іншых сілавых ведамстваў. Таму, ці зьнізілася колькасьць сілавікоў у Беларусі, сказаць немагчыма.

З 48 463 дзяржаўных служачых — амаль 34 тыс. жанчын і 14,5 тыс. мужчын.

XS
SM
MD
LG