Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Цытуй сваё» — у Менску прэзэнтавалі зборнік 250 крылатых выразаў беларусаў


Сёньня ў Менску адбылася прэзэнтацыя зборніка цытат беларускіх мысьляроў «Цытуй сваё».

Культурны праект «Цытуй сваё», ініцыяваны прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці Беларусі, стартаваў у траўні 2015 году. Мэта праекту — актуалізацыя найлепшых узораў беларускай думкі.

Арганізатары кампаніі сабралі больш за 250 цытат розных беларускіх мысьляроў, літаратараў, навукоўцаў і гістарычных дзеячаў. Па выніку працы, дзякуючы ахвяраваньням дзясяткаў людзей, была выдадзена кніга. Акрамя таго, была створана галерэя дызайнэрскіх маек з цытатамі на сайце sakolki.eurobelarus.info.

Фотарэпартаж вялікім памерам

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG