Лінкі ўнівэрсальнага доступу

6 лістапада адбылася інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі. Ці можна з выступу дзейнага кіраўніка зрабіць высновы наконт будучай палітыкі? Якія асаблівасьці будзе мець новы прэзыдэнцкі тэрмін Аляксандра Лукашэнкі?

Удзельнікі: палітоляг Юры Чавусаў і дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.

Ці можна з выступу дзейнага кіраўніка зрабіць высновы наконт будучай палітыкі?

Валер Карбалевіч: «Выбарчая кампанія скончылася. Цяпер у Лукашэнкі няма неабходнасьці раздаваць перадвыбарчыя абяцаньні. Можна было чакаць, што ў сваёй інаўгурацыйнай прамове ён раскажа пра свае сапраўдныя пляны. Ці зразумелі вы з выступу Лукашэнкі, якую палітыку насамрэч ён будзе праводзіць?»

Юры Чавусаў

Юры Чавусаў

Андрэй Казакевіч

Андрэй Казакевіч

Юры Чавусаў: «Прамова Лукашэнкі зьдзівіла кантрастам. Выбарчая кампанія прайшла мірна. А прамова была агрэсіўная. Лукашэнка папярэдзіў усіх, што ягоная палітыка будзе жорсткай. Мусіць, ён рыхтуе электарат да непапулярных захадаў у галіне эканомікі».

Андрэй Казакевіч: «Прамова была пабудаваная на звыклых штампах. Яна была зьвернута да электарату. Там не былі пазначаныя нейкія напрамкі будучай палітыкі. Галоўны сэнс такі: усё ў краіне добра, існуюць выклікі, але сытуацыя стабільная, усё пад кантролем. Не было антызаходняй рыторыкі.

Галоўнай тэмай была праблема рэформаў, да якіх яго штурхаюць звонку і знутры — але шокавых рэформаў ня будзе.

Гэта ўсяго толькі спроба супакоіць насельніцтва. А рэформы будуць праводзіцца, але ціха».

Якія асаблівасьці будзе мець новы прэзыдэнцкі тэрмін Аляксандра Лукашэнкі?

Карбалевіч: «Экспэрты кажуць, што новы тэрмін Лукашэнкі будзе самы цяжкі. Вы згодныя з гэтым?»

Чавусаў: «Гэтая кадэнцыя Лукашэнкі будзе параўноўвацца з папярэднімі, і гэтае параўнаньне будзе не на ягоную карысьць цяпер. Думаю, усё ж эканамічныя рэформы будуць. І яны будуць балючыя для насельніцтва. І як пры гэтым захаваць падтрымку электарату? Вось галоўная праблема».

Казакевіч: «Немагчыма прагназаваць сытуацыю на пяць гадоў наперад. Лукашэнка нічога не абяцае ў пляне падвышэньня ўзроўню жыцьця насельніцтва. Рэформы будуць, але не як стратэгія, а як рэакцыя на пэўныя выклікі».

  • 16x9 Image

    Валер Карбалевіч

    Нарадзіўся ў 1955 годзе. Скончыў гістфак БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода».

     

     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG