Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвярныя казлы


Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч

Такіх маштабных кадравых ператрусаў у адзін дзень, здаецца, пры Лукашэнку яшчэ не было. Нават пасьля прэзыдэнцкіх выбараў мяняецца толькі ўрад. Цяпер кіраўнік дзяржавы абнавіў Савет Міністраў, Адміністрацыю прэзыдэнта, кіраўніцтва Нацбанку, кіраўнікоў трох абласьцей.

За доўгія гады кіраваньня ў Лукашэнкі ужо выпрацаваўся пэўны стыль у кадравай палітыцы. Калі ў яго нарастае незадаволенасьць нейкімі ключавымі фігурамі ў сваім атачэньні, ён не адразу іх адсоўвае, а чакае зручнага моманту, падставы. Напрыклад, Лукашэнка скарыстаўся выбухам на Дзень Незалежнасьці 2008 году, каб адправіць у адстаўку апошняга чальца сваёй першай каманды, сакратара Рады бясьпекі В. Шэймана. Швэдзкі «плюшавы дэсант» у 2012 г. стаў падставай для адхіленьня кіраўніка памежнага камітэта І. Рачкоўскага. А ўжо потым прэзыдэнт прызнаўся, што яму не падабалася ягоная «памежная палітыка». Каб адправіць летась у адстаўку кіраўніка Мінскага аблвыканкаму Б. Батуру і намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта А. Тура, быў выкарыстаны скандал на «Барысаўдрэве».

Так і цяпер. Лукашэнка даўно публічна выказваў незадаволенасьць працай ураду і шмат разоў пагражаў яго разагнаць. Але доўга чакаў зручнага моманту. І дачакаўся. Здарыўся валютны крызыс. Народ незадаволены фактычнай дэвальвацыяй. І Лукашэнка робіць рэвалюцыйныя кадравыя зьмены. І такім чынам забівае адразу двух зайцаў.​

Па-першае, ажыцьцяўляе тое, што ён даўно задумаў.

Па-другое, знайшоў «ахвярных казлоў», паказаў пальцам на тых, хто вінаваты у эканамічных забурэньнях. Маўляў, прэзыдэнт ня сьпіць, ён на варце народных інтарэсаў. Як толькі чыноўнікі выявілі сваю нядбайнасьць, то правадыр прымае адпаведныя захады. Насельніцтва можа дараваць кіраўніку ўсё, акрамя бязьдзейнасьці. І вось цяпер народ бачыць: ён жа стараецца. А што няма вынікаў, ну дык дзе ж знайсьці добрых і не зладзеяватых чыноўнікаў?

Варта адзначыць, што формула «Кадры вырашаюць усё» адлюстроўвае найперш лёгіку функцыянаваньня адміністрацыйна-каманднай сыстэмы. Не выпадкова яна была сфармулявана Сталіным — клясыкам гэтай сыстэмы. У дэмакратычных краінах з рынкавай эканомікай роля кадраў не такая значная, бо там працуюць мэханізмы, правіла, працэдуры.

Экспэрты ужо адзначылі, што новыя кіраўнікі ўраду і Нацбанку — людзі больш лібэральных поглядаў, чым іх папярэднікі.

Цалкам дапускаю, што Лукашэнка, сапраўды, верыць у цудадзейнасьць кадравых перастановак. І ягоная пастаянная крытыка чынавенства і дырэктарата — гэта ня толькі папулізм, спроба навязаць народу ідэалягему, што «цар добры, баяры дрэнныя», але і шчырае перакананьне ў эфэктыўнасьці той сталінскай формулы. І калі здараюцца такія фінансавыя забурэньні , то ён хапаецца за першае, што пад рукой, — то бок за спробу вырашыць праблемы з дапамогай кадравых зьменаў. А раптам новыя кіраўнікі знойдуць чароўную палачку-ратавалачку?

Экспэрты ужо адзначылі, што новыя кіраўнікі ўраду і Нацбанку — людзі больш лібэральных поглядаў, чым іх папярэднікі. Але зьвярніце ўвагу, як беларускае кіраўніцтва пад ціскам прэзыдэнта адрэагавала на валютны крызыс. Адбыўся паварот у бок адміністрацыйных мэтадаў: кантроль над цэнамі, закрыцьцё крамаў, стварэньне фактычна двух абменных курсаў беларускага рубля, акцэнт на ўзмацненьне дысцыпліны і адказнасьці кіраўнікоў і працоўных (дэкрэт аб «прыгонным праве»). У выступах Лукашэнкі аднавілася знаёмая па 1990-х гадах рыторыка, у якой бізнэсоўцы і жулікі ставяцца ў адзін шэраг. Плюс новы закон аб СМІ і блякаваньне незалежных сайтаў. І вось гэтыя нібыта «лібэралы-рыначнікі» будуць вымушаны дзейнічаць ў рамках зададзенага прэзыдэнтам трэнду на адсяканьне рынкавых мэханізмаў і павароту да «ваеннага камунізму».

Дык што, аказваецца, што на тэрыторыі Беларусі любая замежная ўласнасьць — гэта фікцыя?

І яшчэ цікавае назіраньне. Афіцыйныя медыі ужо паведамілі, што М. Мясьніковіч будзе прызначаны старшынём Савета Рэспублікі. Фармальна ж гэта верхняя палата парлямэнту — незалежны орган улады. Незалежны ад прэзыдэнта і выканаўчай улады. Кіраўніцтва там выбарнае. Нават нейкі вонкавы палітэс ня хочуць захоўваць.

Офіс "Сбербанку" ў Маскве
Офіс "Сбербанку" ў Маскве

Ня менш цікавай выглядае адна дзіўная ракіроўка. Кіраўнікі «БелВЭБ» «БПС-Сбербанка» Павал Калавур і Васіль Мацюшэўскі сталі адпаведна старшынёй праўленьня Нацбанка і першым віцэ-прэм’ерам. А на месца старшынь назіральных радаў гэтых банкаў прызначаны адпаведна Надзея Ермакова і Пётр Пракаповіч. Здавалася б нічога дзіўнага звычайная практыка. Аднак ёсьць адзін важны нюанс. Справа ў тым, што «БелВЭБ» «БПС-Сбербанк» — расейскія банкі. Напрыклад, 99, 27% «БПС-Сбербанка» належыць расейскаму дзяржаўнаму «Сбербанку». Аказваецца, што на тэрыторыі Беларусі любая замежная ўласнасьць — гэта фікцыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG