Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bild: «Славянскі базар» супраць Канчыты


Канчыта Вурст (Conchita Wurst)
Канчыта Вурст (Conchita Wurst)
Сьпявачку з барадой запрашаюць на свае ток-шоў вядомыя тэлекампаніі сьвету, а яе перамогу на Эўрабачаньні вітаюць такія поп-зоркі, як Элтан Джон, Лэдзі Гага, Опра Ўінфры. Але арганізатары віцебскага конкурсу на сваім сьвяце яе бачыць ня хочуць. Віцебскае шоў, — адзначае Bild, — якое традыцыйна адкрывае прэзыдэнт Беларусі, лічыцца ў краінах Усходняй Эўропы досыць прэстыжным, свайго роду другім Эўрабачаньнем. Апошнім часам пераможцаў Эўрабачаньня нават пачалі запрашаць у Віцебск як ганаровых гасьцей «Славянскага базару».

Што ж да Канчыты Вурст, то, паводле арганізатараў віцебскага фэстывалю, зь ёю наконт прыезду ніхто нават ня гутарыў.

Сама аўстрыйская сьпявачка ня стала камэнтаваць журналістам Bild гэтую сытуацыю. Адзінае, што паведамілі журналістам яе мэнэджэры: «Канчыта Вурст — увасабленьне каханьня, павагі ды талерантнасьці. Тыя, хто прызнае гэта, запрашаюць яе. Больш нам няма чаго сказаць».

Нямецкае выданьне дадае, што «гэта ня першы выпадак, калі Беларусь выступае супраць Канчыты. Яшчэ да пачатку Эўрабачаньня кансэрватыўныя беларусы пачалі слаць арганізатарам эўрапейскага конкурсу розныя пэтыцыі супраць удзелу ў ім барадатай аўстрыячкі, называючы гэта «абразьлівай зьявай» ды «небясьпекай для дзяцей.» Bild адзначае, што для Беларусі характэрны таталітарны стыль кіраўніцтва, а актывістаў, якія выступаюць за правы геяў і лесьбіянак, тут перасьледуюць і арыштоўваюць.

Паводле прэзыдэнта Лукашэнкі, музычны фэстываль у Віцебску — «сымбаль адкрытасьці краіны».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG