Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цікавінкі з усяго сьвету: васкавая Мэркель, гіганцкі брыльянт і прынц Гары ў маразільніку


Відэа пра цікавыя падзеі тыдня, якія засталіся па-за ўвагай Радыё Свабода

Музэй Мадам Цюсо прадставіў новую васковую фігуру Мэркель


У чацьвер музэй Мадам Цюсо ў Бэрліне прадставіў новую васковую фігуру канцлера краіны Ангелы Мэркель.

Паводле словаў прэс-сакратара музэю, праца над новай фігурай Мэркель пачалася ў Лёндане восем месяцаў таму.

Новая фігура Мэркель была адкрыта побач з больш раньняй вэрсіяй зь 2005 года, і адрозьненьні паміж двума канцлерамі з воску відавочныя.

Фрэску Батычэлі «Зьвеставаньне» ўпершыню прывезьлі ў Ізраіль



У музэі Ерусаліму ўпершыню выстаўляецца рэнэсансная фрэска Сандра Батычэлі «Зьвеставаньне», якая паказвае «Зьвеставаньне» Найсьвяцейшай Дзевы Марыі архангела Гаўрыіла, мае асаблівае значэньне для ізраільцянаў.

Перамовы аб дастаўцы палатна ў Ізраіль з нагоды 65-годзьдзя дзяржавы вяліся некалькі гадоў. У музэй Ізраілю фрэску прывезьлі з флярэнтыйскай галерэі.

Гэтую фрэску італьянец напісаў ў 1481 годзе на сьцяне лякарні Сан Марціна дэля Скала, якая знаходзілася побач зь яго домам, з нагоды заканчэньня эпідэміі чумы.

Найноўшая калекцыя Burberry



У панядзелак гігант брытанскай моды Burberry прадставіў сваю калекцыю вясна/лета 2014 на «Тыдні моды» ў Лёндане. Наомі Харыс, Сiена Мілер, Хэйлі Этвэл і Анна Вінтур былі гасіцямі паказу, які праходзіў пад шкляным дахам.

Заснаваная ў 1856 годзе, Burberry лічыцца адным зь вядучых брэндаў у свеце. Лёнданскі тыдзень моды завяршыўся ў аўторак 17 верасьня.

Брыльянт велічынёй зь яйка паказалі публіцы перад пачаткам таргоў на Sothbey’s



Самы вялікі брыльянт з тых, што калі-небудзь прадавалі на аўкцыёнах, прадставіў публіцы аўкцыённы дом Sothbey’s. Наведвальнікі выставы ў Ганконгу змогуць нарэшце на свае вочы ўбачыць ня толькі гіганцкі белы брыльянт, які ўжо стаў легендай, але і неверагодных памераў блакітны брыльянт.

Белы брыльянт — сапраўдны цяжкавагавік. Ён 118,28 карата і гэта самы вялікі камень з тых, што калі-небудзь прадавалі на таргах. Знойдзены ў 2011 годзе ў Паўднёвай Афрыцы, гіганта ацэньваецца ў ня менш як 28 мільёнаў эўра.

Праз два тыдні на таргах разам з гэтым каменем будзе прададзены іншы, ня менш рэдкі асобнік — найбуйнейшы ў сьвеце блакітны брыльянт вагой 7,59 карата. Яго кошт — 19 мільёнаў эўра.

Sothbey’s прывёз у Ганконг больш за 300 лотаў агульным коштам больш за 110 мільёнаў эўра. Аўкцыён адбудзецца 7 кастрычніка.

Тokyo Game Show стартуе



У чацьвер 19 верасьня стартавала 23-яя Tokyo Game Show, у якім бяруць удзел 352 кампаніяў з 33 краінаў сьвету.

Удзельнікі чакаюць апошнюю гульнявую кансоль Sony Playstation 4.

Sony Corp плянуе прадаць 5000000 гульнявых кансоляў PlayStation 4 менш чым за пяць месяцаў ад пачатку продажаў, які павінен стартаваць 15 лістапада ў ЗША.

У Японіі продаж пачнецца 22 лютага. Па стане на жнівень папярэдне ўжо замоўлены адзін мільён кансоляў.

Sony, як і Microsoft, пашырыла сваю апошнюю кансоль за межы гульні, ператварыўшы яе ў «забаўляльную гасьціную» з цэнтрам кіраваньня кіно, тэлебачаньня і інтэрнэт-кантэнту.

Tokyo Game Show будзе доўжыцца да нядзелі 22 верасьня.

Прынц Гары начаваў у маразільнай камэры



Брытанскі прынц Гары правёў ноч у адмысловай маразільнай камэры, рыхтуючыся да ўдзелу ў экспэдыцыі на Паўднёвы полюс. 29-гадовы брытанскі нашчадак знаходзіўся ў камэры пры тэмпэратуры 35 стопняў па Цэльсіі і хуткасьці ветру 72 кілямэтраў на гадзіну.

Сумесна з прынцам ў камэры рыхтаваліся і іншыя чальцы яго будучай каманды — былыя службоўцы брытанскіх і амэрыканскіх узброеных сілаў, якія былі параненыя падчас службы ў Аўганістане.
XS
SM
MD
LG