Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цярэшчанка выбывае з выбарчай кампаніі


Віктар Цярэшчанка

Віктар Цярэшчанка

Цэнтрвыбаркам Беларусі размясьціў папярэднія звесткі аб усталяваньні тэрытарыяльнымі камісіямі колькасьці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку вылучэньня патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта.

Паводле афіцыйных зьвестак, колькасьць сапраўдных подпісаў у Аляксандра Лукашэнкі склала 1 мільён 753 380, у падтрымку патэнцыйнага кандыдата Сяргея Гайдукевіча пасьля парверак засталолся 139 877 подпісаў, у Віктара Цярэшчанкі — 6699, у Мікалая Ўлаховіча — 149 819. Тацяна Караткевіч сабрала 105 278 дакладных подпісаў.

Такім чынам Віктар Цярэшчанка выбывае з выбарчай кампаніі. Рэгістрацыя кандыдатаў ЦВК заплянаваная 10 верасьня, з 11 пачнецца пэрыяд перадвыбарчай агітацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG