Пра гэта яна заявіла падчас прыёму грамадзян 19 студзеня, перадае БелТА.
Паводле Качанавай, у Адміністрацыю прэзыдэнта паступаюць звароты грамадзян з просьбамі разабрацца ў правільнасьці налічэньня аплаты за жыльлёва-камунальныя паслугі.
«Уважліва паглядзіце і дайце ўказаньне службам, каб зьвярнулі ўвагу на тое, якія паведамленьні накіроўваюць людзям. Гэта неабходна ўзяць пад строгі кантроль, пад пэрсанальную адказнасьць кіраўнікоў», — даручыла яна.
Як растлумачыў начальнік галоўнага ўпраўленьня працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў Рыгор Шлык, сярод зваротаў, што паступілі ў 2016 годзе ў Адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі, пытаньні жыльлёва-камунальнай гаспадаркі былі аднымі з самых актуальных. На дзейнасьць арганізацыяў ЖКГ прыпадала 21,2 працэнта ад агульнай колькасьці выказаных нараканьняў.