Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цярэшчанка накіраваў прапановы непасрэдна Лукашэнку


Віктар Цярэшчанка

Віктар Цярэшчанка

Не дачакаўшыся адказу з прэзыдэнцкай адміністрацыі і ўраду, эканаміст Віктар Цярэшчанка прапанаваў свой плян фінансавай стабілізацыі ў Беларусі непасрэдна кіраўніку дзяржавы.

Пра гэта ён паведаміў сёньня Свабодзе:

«Гэта прапановы па стабілізацыі нацыянальных грошай. Яны займаюць 17 старонак. Прашу, каб кіраўнік дзяржавы даў даручэньне ўраду, Нацыянальнаму банку і сваёй адміністрацыі разгледзець гэтыя прапановы.

Гэта вельмі важны дакумэнт. Па вялікім рахунку — дзяржаўная праграма. Гэта — калектыўны розум, паколькі над дакумэнтам працаваў ня толькі адзін я».

Пасьля таго як пракуратура аднавіла расьсьледаваньне аб атручэньні Цярэшчанкі, да эканаміста зьвярнуўся старшы лейтэнант міліцыі Гушчын:

«Ён мне тэлефанаваў, удакладняў, хто быў тады ў кавярні, калі пачыналася ўся мая гісторыя. Што адбываецца далей, я ня ведаю. Больш міліцыянт да мяне пакуль не зьвяртаўся».

Віктара Цярэшчанку 28 жніўня даставілі ў шпіталь проста зь дзелавой сустрэчы ў кавярні «Грунвальд», што на вуліцы Карла Маркса ў цэнтры Менску. Ён замовіў сабе сьвежавыціснуты маркоўны сок зь вяршкамі. У Цярэшчанкі пачалася моцная адмоўная рэакцыя арганізму, зьявіўся ацёк, здранцьвеньне твару і вачэй. Экс-кандыдат лічыць, што яго атруцілі.

Цэнтравыбаркам не зарэгістраваў Віктара Цярэшчанку афіцыйным кандыдатам на прэзыдэнта, палічыўшы, што той ня здолеў сабраць 100 тысяч сапраўдных подпісаў выбарцаў. Гэткая колькасьць подпісаў — мінімум, які неабходны для рэгістрацыі. У кандыдата прызналі сапраўднымі менш за 7 тысяч подпісаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG