Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 15 сакавіка адмяняюць цягнік па маршруце Менск — Варшава. У прэс-службе польскай кампаніі «Інтэрсіці» паведамілі, што маршруты цягнікоў № 115 і 116 прыпыняць для «аптымізацыі маршрутаў і выдаткаў».

Чыгункай у Варшаву зь Менску можна будзе даехаць толькі цягніком «Паланэз» з Масквы.

«Выдаткі на абслугоўваньне былі большыя, чым даходы. Мы разумеем важнасьць гэтага маршруту, але застаецца цягнік „Паланэз“. Калі попыт значна падвысіцца, то мы павялічым колькасьць вагонаў у саставе», — паведамілі ў прэс-службе.

У «Інтэрсіці» не выключаюць, што празь некаторы час цягнік Менск-Варшава зноў пачне курсіраваць, але не ў 2015 годзе, перадае «Белсат».

Тым часам першы намесьнік кіраўніка службы пасажырскіх перавозак Беларускай чыгункі Андрэй Кашко сказаў у інтэрвію tut.by, што беларускі бок не атрымліваў афіцыйных паведамленьняў пра адмену маршруту. Ён адзначыў, што прадстаўнікі беларускай чыгункі рыхтуюцца да сустрэчы з польскімі калегамі, на якой і будзе вырашацца лёс цягніка. «Канчатковае рашэньне яшчэ не прынятае», — адзначыў Кашко.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG