Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адмысловы цягнік з Горадні павязе беларусаў на Ўсясьветныя дні моладзі ў Польшчу


Папа Францішак, які наведае Дні моладзі

Папа Францішак, які наведае Дні моладзі

Каля тысячы маладых беларусаў ужо 20-га ліпеня выправяцца на Ўсясьветныя дні моладзі ў Кракаве, дзе адбудзецца іх сустрэча з папам Рымскім Францішкам.

Частка пілігрымаў, пераважна з Гарадзенскай дыяцэзіі, накіруюцца ў Польшчу з чыгуначнага вакзалу ў Горадні. Нягледзячы на тое, што чыгуначны рух паміж Кузьніцай Беластоцкай і Горадняй летась быў ліквідаваны, дзеля такой нагоды пусьцяць адмысловы цягнік, які павязе пілігрымаў на сустрэчу з папам Францішкам.

Перад Кракавам у пілігрымаў заплянаваны гэтак званы Місійны тыдзень. на гэты час удзельнікі сустрэчы з усяго сьвету разьедуцца па дыяцэзіях Польшчы.

Паводле ксяндза Антонія Грэмзы з Горадні, каардынатара падрыхтоўкі да Ўсясьветных дзён моладзі, падчас Місійнага тыдня беларусы апынуцца ў розных дыяцэзіях, але бальшыня — у Сядлецкай. У Седльцэ з Горадні адмысловым цягніком паедзе 500 чалавек, і толькі празь пяць дзён усе прыбудуць у Кракаў.

Усясьветныя дні моладзі ў Кракаве будуць праходзіць з 25 па 31 ліпеня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG