Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Марчык выйшаў да суду на волю: «Улады мяне падставілі, і больш даверу да іх няма»


Віктар Марчык
Віктар Марчык

Суд над слонімскім актывістам Віктарам Марчыкам, якога ўчора затрымалі пасьля «Маршу недармаедаў», перанесены на пятніцу.

Усю ноч Віктар Марчык прабыў у пастарунку. Паводле складзенага на яго пратаколу, яго вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства. Сёньня ў судзе ён хадайнічаў, каб працэс перанесьлі, бо зьбіраецца шукаць адваката.

— У пастарунку да мяне ставіліся міліцыянты нармальна, хоць з пратаколам я не пагадзіўся. Мяне падставілі ўлады, і даверу да іх больш няма. Мы дамаўляліся з намесьніцай старшыні райвыканкаму Кацярынай Руткоўскай, што мітынгаваць на плошчы ня будзем, што ня будзе ніякай сымболікі. Я сваё слова стрымаў, ціха і спакойна прывёў людзей да выканкаму. А тое, што ім не спадабалася, якія людзі задавалі пытаньні, то гэтага я нічога ім не абяцаў. Карацей, даверу больш нашым уладам няма...

У нядзелю 19 сакавіка ў Слоніме адбыўся «Марш недармаедаў», у ім узялі ўдзел звыш двухсот чалавек. На пытаньні слонімцаў больш за гадзіну на прыступках райвыканкаму адказваў старшыня Слонімскага райвыканкаму Алег Таргонскі. Сустрэча прайшла мірна, але пытаньняў, у тым ліку ня вельмі прыемных для ўладаў, было шмат.

Пасьля заканчэньня, калі ўжо амаль усе разышліся, Віктара Марчыка нечакана схапілі людзі ў цывільным і запхнулі ў бус без апазнавальных знакаў. Пасьля акцыі ў Слоніме гэта было адзінае затрыманьне.

Слонім: старшыня райвыканкаму абяцаў заступіцца, але ўдзельніка «Маршу недармаедаў» будуць судзіць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:56 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG