Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хлопчык з прытулку: Хачу, каб на Новы год мяне забрала мама


Напярэдадні Калядаў і Новага году грамадзкія актывісты Гомелю зладзілі для дзяцей раённага сацыяльна-пэдагагічнага цэнтру навагоднюю казку — зь Дзедам Марозам, Сьнягуркай, Лесавіком, Чарцянём і абавязковымі салодкімі падарункамі.

У гэтым цэнтры знаходзяцца больш як два дзясяткі дзяцей, чые таты й мамы часова пазбаўленыя бацькоўскіх правоў альбо ня могуць іх выконваць па стане здароўя.

Актывісты кааліцыі «Наша альтэрнатыва» апошнія сем гадоў ладзяць для выхаванцаў цэнтру сьвяты, дапамагаюць патрэбнымі рэчамі, каб, як кажа Кастусь Жукоўскі, перадаць ім часьцінку цяпла й добрага настрою.

XS
SM
MD
LG