Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туркмэнскі палітычны ўцякач, грамадзянін Швэцыі Чары Анамурадаў арыштаваны ў Менску


Шэрыф Клыч (Чары Анамурадаў)
Шэрыф Клыч (Чары Анамурадаў)

Супрацоўнік транспартнай пракуратуры пацьвердзіў Радыё Свабода, што днём 19 лістапада быў падпісаны ордэр на арышт Чары Анамурадава, які 18 ліпеня прыляцеў з Варшавы ў Менск па пашпарце грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі. Падстава для арышту — ён знаходзіцца ў вышуку Інтэрполу па запыце Туркмэністану з 2000 году.

«Чары Анамурадава з панядзелка трымалі ў пастарунку аэрапорту, а сёньня, як толькі быў падпісаны ордэр на арышт, яго перавялі ў СІЗА № 1, што на вуліцы Валадарскага.

Транспартная пракуратура — проста выканаўца, справа перададзеная ў Генэральную пракуратуру. Ёсьць запыт, ёсьць пастанова аб арышце на ягонай радзіме ў Туркмэністане, мы проста выконваем свае міжнародныя абавязаньні.

Магчыма, у Туркмэністане выйшлі ўсе тэрміны даўнасьці па ягонай справе, але, паколькі ён знаходзіцца ў вышуку, мы павінны яго затрымаць. Справу весьці, разьбірацца ва ўсіх акалічнасьцях будзе цяпер Генэральная пракуратура».

Паколькі Чары Анамурадаў мае падвойнае грамадзянства — ён таксама грамадзянін Швэцыі, мае швэдзкі пашпарт на імя Шэрыфа Кліча, — да ягонай справы падключылася амбасада Швэцыі ў Беларусі.

***

18 ліпеня ў Нацыянальным аэрапорце Менску быў затрыманы грамадзянін Швэцыі. На запрашэньне свайго сябра і калегі Мурата Ханаліева, які мае беларускае грамадзянства і жыве ў Менску з 1986 году, 18 ліпеня Чары Анамурадаў з дарослай дачкой прыляцеў у Менск — з расейскім пашпартам, каб не атрымліваць беларускую візу.

Туркмэнскі журналіст Чары Анамурадаў у 1990-х гадах быў асуджаны рэжымам Ніязава на 18 гадоў зьняволеньня. Ён праводзіў журналісцкія расьсьледаваньні наконт наркатрафіку з Аўганістану. Адбыўшы траціну тэрміну, быў амніставаны. Пасьля гэтага два гады жыў у Менску, потым пераехаў у Прагу, працаваў у туркмэнскай службе Радыё Свабода. У 2003 годзе атрымаў палітычны прытулак у Швэцыі. З таго часу ў Беларусі Чары Анамурадаў ня быў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG