Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатар Тым Кейн будзе кандыдатам дэмакратаў у віцэ-прэзідэнты ЗША


Гілары Клінтан і Тым Кейн
Гілары Клінтан і Тым Кейн

Сэнатар Тым Кейн, былы губэрнатар штату Вірджынія стане кандыдатам у віцэ-прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі, абвясьціла ў пятніцу Гілары Клінтан, верагодны кандыдат дэмакратаў у прэзыдэнты Злучаных Штатаў.

58-гадовы сэнатар, адвакат паводле адукацыі, больш за 20 гадоў займае розныя выбарныя палітычныя пасады. Ён быў чальцом гарадзкога рады, мэрам, губэрнатарам штату і, як адзначыла Гілары Клінтан, ні разу не прайграў на выбарах. Кейн даўно быў сярод галоўных кандыдатур у віцэ-прэзідэнты. Выбраўшы яго ў якасьці партнэра па намінацыі, Хілары Клінтан, паводле яе атачэньня, дае зразумець выбаршчыкам, што яна бярэ ў каманду прафэсіяналаў, гатовых эфэктыўна кіраваць краінай адразу пасьля яе прыходу ў Белы дом.

Навіну аб намінацыі Кейна скептычна сустрэлі некаторыя прыхільнікі сэнатара Бэрні Сандэрса, якія лічаць, што Кейн зьяўляецца часткай палітычнага істэблішменту і занадта блізкі да фінансавай індустрыі. Яны заклікалі Клінтан абраць больш блізкага левалібэральнаму крылу Дэмакратычнай партыі кандыдата ў віцэ-прэзідэнты.

Кандыдатуры Гілары Клінтан і Тыма Кейна на прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта ад Дэмакратычнай партыі маюць быць зацьверджаныя на зьездзе партыі, адкрываецца ў панядзелак у Філядэльфіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG