Як найменш 80 чалавек загінулі і 207 былі параненыя двума выбухамі падчас дэманстрацыі, якую ладзілі ў сталіцы Аўганістану, Кабуле, прадстаўнікі хазарэйскай нацыянальнай меншасьці, патрабуючы зьмены ў праекце пабудовы лініі электраперадачаў.
Адказнасьць за выбухі за выбухі ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».
Удзельнікі пратэсту патрабавалі, каб лінія электраперадачаў з Туркмэністану да Кабулу была накіраваная праз цэнтральную правінцыю Баміян, у якой пражывае вялікая колькасьць хазарэйцаў.