Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадановіч пераабраны кіраўніком Беларускага ПЭН-цэнтру


Андрэй Хадановіч
Андрэй Хадановіч

Паэт, выканаўца ўласных песень Андрэй Хадановіч аднагалосна абраны старшынём Беларускага ПЭН-цэнтру.

Гэта стала вядома па выніках справаздачна-выбарнага сходу пісьменьніцкай арганізацыі. Для спадара Хадановіча гэта ўжо трэці тэрмін на чале аб’яднаньня прафесійных літаратараў, але калегі лічаць, што з пастаўленымі мэтамі ён пасьпяхова спраўляецца і тэхнічная кадравая замена ня мае асаблівай патрэбы. Такім чынам, як мінімум да 2017 году Андрэй Хадановіч застанецца на сваёй пасадзе.

Беларускі ПЭН-цэнтар — прадстаўніцтва Міжнароднага ПЭН-клюбу, якое абараняе правы пісьменьнікаў, удзельнічае ва ўсясьветным літаратурным працэсе і спрыяе разьвіцьцю беларускай культуры. У розныя гады прэзыдэнтамі нацыянальнага ПЭН-цэнтру былі Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Лявон Баршчэўскі, Уладзімер Някляеў, ад 2009 году аб’яднаньнем кіруе Андрэй Хадановіч. Сярод сябраў арганізацыі — такія выбітныя майстры слова як Уладзімер Арлоў, Алесь Разанаў ды іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG