Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыбка, вылаўленая ў нацыянальных парках, стане «залатой»


Рыбалка на Прыпяці. Фота: Пятро Аўдзееў

Рыбалка на Прыпяці. Фота: Пятро Аўдзееў

Беларускіх аматараў пайсьці на рыбу чакае непрыемны сюрпрыз: у гэтым сэзоне істотна вырасьлі кошты на яе лоўлю ў запаведных зонах.

Нацыянальны парк «Прыпяцкі»

На Прыпяці пуцёўкі прадаюцца толькі на суткі. Ніякіх зьніжак — нават калі рыбак прыехаў у адпачынак на тыдзень ці месяц. І ніякіх ільготаў дачнікам, якія ня маюць рэгістрацыі ў тых мясьцінах.​

Рыбалка на Прыпяці. Фота: Пятро Аўдзееў

Рыбалка на Прыпяці. Фота: Пятро Аўдзееў

Мянчук Зьміцер купіў хату ў вёсцы на Прыпяці. Вёска знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Прыпяцкі». Часта прыяжджае зь сям’ёй на выходныя зімой і вясной, а на лета сям’я перасяляецца туды жыць:

Звычайная лоўля на паплавок, на сьпінінг каштуе 250 тысяч у суткі. Калі ловіш з маторнай лодкі — 700 тысяч у суткі

«Шмат людзей са сталіцы, з Гомеля, зь іншых гарадоў купілі хаты пад лецішчы ў вёсках Жыткавіцкага і Петрыкаўскага раёну, хоць гэта даволі далёка, — распавядае ён. — Купілі дзеля прыгожай прыроды, каб прыяжджаць на лета, адпачываць, хадзіць на рыбу. Пакупка дамоў — гэта, па сутнасьці, пад’ём вёскі, адкуль мясцовая моладзь зьяжджае. Мы прывялі ў парадак закінутыя хаткі, уклалі нямала сродкаў у рамонт.

Шмат гадоў уладальнікі лецішчаў, як і мясцовыя жыхары, маглі купляць так званыя сэзонныя пуцёўкі на доўгі тэрмін. На рыбную лоўлю ды паляваньне — на паўгода па льготных тарыфах. А цяпер усе непрапісаныя ў гэтых месцах могуць купляць толькі разавыя пуцёўкі на суткі. Проста частку ракі абгарадзілі, і прадаюць пуцёўкі па шалёных коштах.

Звычайная лоўля на паплавок, на сьпінінг каштуе 250 тысяч у суткі. Калі ловіш з маторнай лодкі — 700 тысяч у суткі. Цяпер ім пуцёвак на паўгода не прадаюць, як мясцовым жыхарам, а купляць кожны дзень па такіх коштах пуцёўкі — нявыгадна. Ніхто гэта рабіць ня будзе».​

Рыбалка на Прыпяці. Фота: Пятро Аўдзееў

Рыбалка на Прыпяці. Фота: Пятро Аўдзееў

У Нацыянальным парку «Прыпяцкі» Свабодзе пацьвердзілі, што сапраўды на ўладальнікаў лецішчаў ільготы цяпер не распаўсюджваюцца:

Калі вы будзеце зь берагу лавіць вудай альбо сьпінінгам, гэта каштуе 200 тысяч у суткі. Калі гэта тролінг, з лодкі, — 400 тысяч у суткі

«Кошт пуцёўкі немалы. Гэтым абмяжоўваецца і колькасьць рыбакоў, каб колькасьць рыбы павялічвалася. Для мясцовых ёсьць ільготы, але толькі для тых, хто зарэгістраваны ў пэўных населеных пунктах. Для іх сэзонная пуцёўка каштуе 300 тысяч. Для дачнікаў, для тых, хто проста набыў хаты ў вёсках, але не зарэгістраваны там, ільгот няма.

Для турыстаў, для тых, хто адпачывае, пуцёўкі прадаюцца толькі на суткі, і ад колькасьці сутак ніякіх ільгот няма. Калі вы будзеце зь берагу лавіць вудай альбо сьпінінгам, гэта каштуе 200 тысяч у суткі. Калі гэта тролінг, з лодкі, — 400 тысяч у суткі».

Цэны на рыбалку ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі»

Нацыянальны парк «Нарачанскі»

У Нацыянальным парку «Нарачанскі» платная лоўля рыбы на азёрах Баторына, Белае, Балдук, Швакшты, Вішнеўскае, Воўчына, Глубля, Глухое, Дзягілі, Княгінінскае, Кузьмічы, Лоцьвіны, Мядзел, Мястра, Нарач, Расохі, Сьвір, Сьвірнішча.

На Нарачы. © Shutterstock

На Нарачы. © Shutterstock

Там льготныя цэны распаўсюджваюцца на мясцовае насельніцтва, зарэгістраванае ў гэтых мясьцінах.

Самая дарагая пуцёўка на лоўлю рыбы, з агульнай колькасьцю кручкоў ад 6 да 10, на адзін год каштуе 1,5 мільёна. На адзін дзень такая пуцёўка каштуе 120 тысяч

Для беларускіх турыстаў ёсьць адна-, трох-, дзесяцідзённыя пуцёўкі, пуцёўкі на месяц, на год. Самая дарагая пуцёўка на лоўлю рыбы, з агульнай колькасьцю кручкоў ад 6 да 10, на адзін год каштуе 1,5 мільёна. На адзін дзень такая пуцёўка каштуе 120 тысяч. Для жыхароў СНД і краін Балтыі кошты падвышаюцца ўдвая, а для жыхароў далёкага замежжа — утрая.

Цэны на рыбалку ў «Нарачанскім»

Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»

Для незарэгістраваных у Браслаўскім раёне за 400 тысяч рублёў, для мясцовых — за 130 тысяч. Палавіць рыбу адзін дзень каштуе ад 30 тысяч да 150 тысяч

У Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры» лоўля рыбы будзе каштаваць крыху таньней. Там прадаюць сэзонныя пуцёўкі — для незарэгістраваных у Браслаўскім раёне за 400 тысяч рублёў, для мясцовых — за 130 тысяч. Палавіць рыбу адзін дзень каштуе ад 30 тысяч да 150 тысяч.

Цэны на рыбалку на «Браслаўскіх азёрах»

Браслаўскія азёры, Фота: Jelle via Flickr, CC BY-SA 2.0

Браслаўскія азёры, Фота: Jelle via Flickr, CC BY-SA 2.0

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG