Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Турэччыны ўхваліў пашырэньне паўнамоцтваў Эрдагана


Рэджэпа Эрдагана
Рэджэпа Эрдагана

Парлямэнт Турэччыны падтрымаў у суботу раніцай законапраект пра значнае пашырэньне прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў.

Законапраектам скасоўваецца пасада прэмʼер-міністра, прэзыдэнт становіцца як кіраўніком выканаўчай улады, так і кіраўніком дзяржавы з правам у любы час прызначаць выбары ці ўводзіць у краіне надзвычайнае становішча. Яго ўказы таксама аўтаматычна набудуць сілу закону.

За новую меру прагаласавалі 339 дэпутатаў, 142 выказаліся супраць. Аднак, любыя папраўкі да канстытуцыі патрабуюць падтрымкі 367 парлямэнтарыяў, таму прапанова аб рэформе будзе вынесена на рэфэрэндум, які адбудзецца ў пачатку красавіка.

Барацьба вакол зьмены асноўнага закону палярызавала турэцкае грамадзтва. Прыхільнікі Рэджэпа Эрдагана настойваюць на неабходнасьці кансалідацыі ўлады ў руках прэзыдэнта перад абліччам складанай палітычнай і эканамічнай сытуацыі, яго праціўнікі адзначаюць небясьпеку зьбіраньня ўладных паўнамоцтваў у руках чалавека, які ўжо зьвяртаўся да рэпрэсій супраць сваіх апанэнтаў сярод палітыкаў, журналістаў, навукоўцаў і грамадзкіх дзеячаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG