Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чарнобыльскі шлях» прайшоў пад споклічамі «Спыніць палітычны Чарнобыль» і «Не АЭС у Беларусі»

Удзел у акцыі ўзялі да тысячы чалавек.

18:40 26.4.2015

ВІДЭА: Як затрымлівалі ўдзельніка акцыі з украінскім сьцягам

nn.by

18:02 26.4.2015

«Чарнобыльскі шлях — 2015». Выніковы фотарэпартаж

16:55 26.4.2015
Фота Наша Ніва
Фота Наша Ніва

Малады фронт «абнуліў» апазыцыю: Гэта не дэмарш — гэта канстатацыя факту

На плякаце маладафронтаўцаў падчас Чарнобыльскага шляху былі паказаныя эмблемы партыяў — «Вашая гульня скончана» і па-ангельску — «Game over» і «Shift + delete».
16:36 26.4.2015

Затрыманы ўдзельнік Чарнобыльскага шляху, які прыйшоў з украінскім сьцягам

Затрыманы таксама Віктар Шапуцька.
16:14 26.4.2015

Акцыя завершаная. Дасылайце вашыя фотаздымкі нам на пошту radiosvaboda@gmail.com альбо ў сацыяльныя сеткі з хаштэгам #26krasavika

16:12 26.4.2015

Поўнае відэа з акцыі:

15:51 26.4.2015

Каля Чарнобыльскай капліцы адзін з арганізатараў акцыі, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч прапанаваў удзельнікам прагаласаваць за рэзалюцыю, якую раздавалі падчас шэсьця.

У рэзалюцыі — чатыры пункты: спыніць будоўлю АЭС у Астраўцы, раскрыць інфармацыю пра наступствы Чарнобыля ў Беларусі і спыніць асваеньне забруджаных тэрыторыяў, вывесьці зь Беларусі расейскія ўдарныя самалёты і правесьці дэмакратычныя рэформы ў Беларусі.

Людзі ставяць каля памятнага знаку ў гонар ахвяраў Чарнобыля запаленыя зьнічкі і ўскладаюць кветкі.

Каля храма Іконы Божай Маці «Адшуканьне згінулых» — канцавога пункту маршруту шэсьця
Каля храма Іконы Божай Маці «Адшуканьне згінулых» — канцавога пункту маршруту шэсьця

Арганізатары Чарнобыльскага шляху: «Сумна, што на акцыю прыйшло ня так багата людзей»

На завяршэньне Чарнобыльскага шляху, які праходзіць у Менску, плянуецца прыняць адмысловую рэзалюцыю.
15:23 26.4.2015

Магілёў. Каля крыжа памяці згадалі ахвяраў Чарнобыля

15:18 26.4.2015

15:11 26.4.2015

Калёна праходзіць скрыжаваньне з вуліцай Куйбышава. Паводле ацэнак праваабаронцаў і назіральнікаў, у шэсьці бярэ ўдзел больш за 500 чалавек.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG