Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыльскі шлях – 2013. Жывы рэпартаж

абноўлена

У Менску закончылася жалобныя шэсьце і мітынг з нагоды гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Радыё Свабода вяло жывую трансьляцыю.


17:33 26.4.2013
26 красавіка 1986 году здарыўся выбух на 4-м энэргаблёку атамнай электрастанцыі ў Чарнобылі, на сумежнай зь Беларусьсю ўкраінскай тэрыторыі. Аварыя на ЧАЭС стала самай буйной тэхнагеннай катастрофай у гісторыі чалавецтва.

У паветра, ваду і глебу трапіла ад 50 да 250 мільёнаў кюры, што адпавядае выбуху сама меней 100 атамных бомбаў.

70% радыеактыўных адкідаў прыпала на тэрыторыю Беларусі. Забруджана болей за 23% тэрыторыі краіны.

Тэрыторыя ў 155 000 квадратных кілямэтраў дагэтуль застаецца забруджаная небясьпечнымі ізатопамі цэзію і стронцыю, якія маюць вельмі доўгі пэрыяд паўраспаду і будуць небясьпечнымі для людзей яшчэ на працягу стагодзьдзяў.
17:34 26.4.2013
Жывыя рэпартажы з акцыяў розных гадоў

«Чарнобыльскі шлях» — вулічная акцыя, якую беларуская апазыцыя праводзіць штогод з 1988 году ў Менску ў фармаце шэсьця, якое завяршаецца мітынгам.

2012
2011
2010
2009
2008
2007

17:34 26.4.2013

Глядзець Чарнобыльскі шлях – 2013 на вялікай мапе
17:34 26.4.2013

Плян акцыі:

18:30 — збор удзельнікаў ля кінатэатру «Кастрычнік».

19:00 — пачатак шэсьця ад «Кастрычніка» па вуліцы Сурганава.

20:00 — мітынг у парку Дружбы народаў.

Прыкладна 21:00 — завяршэньне мітынгу. Ахвотныя змогуць ускласьці кветкі да Чарнобыльскай капліцы на вуліцы Карастаянавай.
18:16 26.4.2013
18:21 26.4.2013
У дварах на вуліцы Кузьмы Чорнага затрымалі эколягаў: кіраўніка грамадзкага аб’яднаньня «Экадом» Ірыну Сухій, старшыню антыядзернай кампаніі Тацяну Новікаву і кіраўніка «Зялёнай сеткі» Вольгу Каскевіч. Затрыманыя знаходзяцца ў РУУС Першамайскага раёна сталіцы.
18:28 26.4.2013
Зьлева — Аляксей Янукевіч
Зьлева — Аляксей Янукевіч
18:37 26.4.2013
На пляцоўцы каля кінатэатру «Кастрычнік» сабралася прыкладна 200 чалавек. Заўважаны лідэр партыі БНФ Аляксаей Янукевіч, Рыгор Кастусёў.
18:37 26.4.2013
Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі
Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі
18:41 26.4.2013
Актывіст антыядзернага руху з Астраўца Мікалай Уласевіч ехаў на Чарнобыльскі шлях у Менск. Яго затрымалі ў Маладзечне, паведаміў Васіль Сіліверст. Ён знаходзіцца ў кабінэце намесьніка начальніка Маладзечанскага РУУС. Хутка пройдзе 3 гадзіны, як яго затрымалі — дакладны час затрыманьня — 16:15.
18:43 26.4.2013
Сабралася некалькі соцень чалавек. На месцы збору няма турнікетаў. Людзі трымаюць сьцягі, плякаты.
18:47 26.4.2013
18:47 26.4.2013
18:51 26.4.2013
Заўважаныя Генадзь Бураўкін, Аляксей Марачкін, Віталь Рымашэўскі, Алесь Шатэрнік. На плякатах — «Мы супраць будаўніцтва АЭС», «Гарачае лета 1987 — дзеля каго?». Народ скандуе «Жыве Беларусь!». Прадстаўнікі БНФ прынесьлі Чарнобыльскі звон.
18:54 26.4.2013

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG