Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьцяг у Мінкульце, расшыфроўка ў Менску, бабры ў садку


Бюсты Леніна ў музэі Мікалая Панкрата
Бюсты Леніна ў музэі Мікалая Панкрата

Асноўнае пра падзеі 27 кастрычніка з сайту Свабоды.

Добры вечар! Сяргей Дубавец піша ў сваім блогу пра паралелі паміж сёньняшняй Беларусьсю і СССР пад канец 1930-х. Алена Германовіч у сваім блогу піша пра чаргу па шчупакі ў Гомелі. Тэмы нібыта розныя, але тэксты насамрэч пра адно і тое самае: пра беларускую немагчымасьць страсянуць зь сябе мінулае і паглядзець у будучыню. І яшчэ адна тэма, так бы мовіць, у тэму: адзіны ў Беларусі музэй Леніна і СССР.

МІНКУЛЬТУ ДАЛІ ПАГЛЯДЗЕЦЬ СЬЦЯГ. Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч зь сябрамі занесьлі у Міністэрства культуры зварот аб наданьні бел-чырвона-беламу сьцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Пад зваротам падпісаліся больш за 10 тысяч чалавек. «Я прачытаў адзін з ранейшых адказаў Мінкульту па гэтай тэматыцы: было напісана, што няма сьцяга, які можна было б паглядзець. Таму да подпісаў мы далучылі сьцяг» – сказаў Зьміцер Свабодзе.

КАЛІ ШТО, МЕНСК ПАКАЖА КІЕВУ РАСШЫФРОЎКУ. Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык заявіў, што расшыфроўка перамоваў экіпажу «Белавія» з украінскім дыспэтчарам зьмяшчае выразныя заявы пра пагрозу прымяненьня баявой авіяцыі ў адносінах да беларускага самалёта. Кіеў зьняпраўджвае інфармацыю, што беларускаму самалёту, якому загадалі вярнуцца ў кіеўскі аэрапорт пасьля вылету ў Менск, пагражалі выкарыстаньнем зьнішчальнікаў. Беларускі бок патрабуе ад украінцаў выбачэньня і кампэнсацыі за інцыдэнт.

НЯМА ЎПРАВЫ НА БАБРОЎ. 75-гадовая Галіна Чэчыкава з аграгарадка Мічурынская Гомельскага раёну ўсё лета і восень адбіваецца ад баброў, якія пасяліся побач зь сядзібай Чэчыкавых у кар’еры, запоўненым вадою. «Зрэзалі ўжо дзясятак сьліў, вішняў і абрыкосаў, цяпер узяліся за яблыні. Стала абкручваць ствалы яблынь бляхаю, каб дарэшты ня спляжылі. Мой стары хадзіць ня можа, зламаў шыйку бядра, дык я адна ваюю з гэтым зубастым зьвяр’ём» – скардзіцца пэнсіянэрка.

БАЙЦА ЗА ЎКРАІНУ БУДУЦЬ СУДЗІЦЬ ЗА ХУЛІГАНСТВА. Крымінальная справа байца дабраахвотніцкага палку «Азоў» зь Віцебску 21-гадовага Станіслава Ганчарова перададзена ў пракуратуру. Як паведамлялі раней у прэс-службе МУС, Станіслаў Ганчароў разам з футбольнымі фанатамі пад пагрозай гвалту прымусіў двух 13-гадовых падлеткаў адрачыся ад антыфашысцкага руху і прадэманстраваць нацысцкае прывітаньне.

Падпісацца праз электронную пошту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG