Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў падаражэў бэнзін — з-за дэвальвацыі рубля і расейскага падаткавага манэўру


Канцэрн «Белнафтахім» абвясьціў аб першым у 2015 годзе павышэньні коштаў на аўтамабільнае паліва: ад 4,4% да 5,1% (у сярэднім на 4,7%).

З 13 студзеня кошт бэнзіну АІ-92-К5-Эўра ўстаноўлены на ўзроўні 11.100 рублёў (плюс 500, або 4,7%), бэнзіну АІ-95 — 11.900 рублёў (плюс 500; + 4,4%), дызпаліва К5 — 12.300 (плюс 600; + 5,1%), «Нармаль-80» — 10.000 (плюс 450; + 4,7%).

Розьнічныя цэны на аўтамабільнае паліва «часткова праіндэксаваныя ў сувязі з ростам курсу даляра ЗША да беларускага рубля», гаворыцца ў паведамленьні канцэрна, якое цытуе БелаПАН. Перагляд коштаў зроблены таксама «ў сувязі з ростам кошту расейскай нафты для беларускіх НПЗ пры увядзеньні з 1 студзеня 2015 падатковага манэўру ў Расійскай Фэдэрацыі».

Папярэдняе павышэньне розьнічных цэн на паліва адбылося 1 кастрычніка 2014 года.

За мінулы год бэнзін даражэў чатыры разы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG