Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэфэрэндум у Італіі: чаму ён важны ня толькі для італьянцаў?


У Італіі сёньня праходзіць канстытуцыйны рэфэрэндум. Італьянцы выказваюць сваё стаўленьне да паправак у канстытуцыю краіны, прапанаваных прэмʼерам Матэа Рэнцы. У выпадку правалу ён паабяцаў сысьці ў адстаўку.

У гэтым выпадку чацьвёртай па памеры эканоміцы ЭЗ пагражае палітычны крызыс. Рэфэрэндум у Італіі пакажа, ці гатовыя грамадзяне яшчэ адной эўрапейскай краіны кінуць выклік «статусу кво» і наколькі моцныя ў краіне антыэўрапейскія настроі. Экспэрты асьцерагаюцца, што правал Рэнцы можа ў далейшым пагражаць нават «іт-экзіт» выхадам Італіі са складу ЭЗ.

На рэфэрэндум вынесена пытаньне аб магчымасьці ўзмацненьня паўнамоцтваў праэўрапейскага прэмʼер-міністра Матэа Рэнцы, якія дазволілі б кіраўніку ўрада праводзіць эканамічныя рэформы. Ён прапануе паменшыць уплыў верхняй палаты парламента (Сэнат) і перадаць паўнамоцтвы рэгіянальных улад у рукі ўрада. Крытыкі кажуць, што рэформа аслабіць жыцьцёва важныя дэмакратычныя мэханізмы стрымак і проціваг і дасьць занадта шмат улады ўраду.

Былы прэмʼер міністр Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі лічыць, што зьмены «прывядуць да дыктатуры».

Палітычныя сілы, якія крытыкуюць Эўрапейскі Зьвяз, заклікаюць галасаваць «супраць» у надзеі дамагчыся сыходу прэмʼера з пасады і вывесьці Італію з эўразоны, а, магчыма, і адмовіцца ад удзелу ў ЭЗ.

Перамога на рэфэрэндуме апанэнтаў прэмʼера будзе азначаць узмацненьне папулісцкага «Руху Пяці Зорак» Бэпа Грыла і Лігі поўначы Матэа Сальвіні. Абодва яны моцна крытыкуюць ЭЗ і сымпатызуюць Уладзіміру Пуціну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG