Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чачэнцаў вярнулі ў Беларусь


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнікі службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы затрымалі ў маршрутным аўтобусе пяць асобаў, якія незаконна апынуліся ў Літве. Чатырох у той жа дзень перадалі беларускім памежнікам, а пятага, які меў падроблены дакумэнт, арыштавалі, перадае сёньня партал Delfi.

У апошні дзень 2014 году літоўскія памежнікі знайшлі сьляды, якія вялі з тэрыторыі Беларусі ў Літву. У прыгарадным аўтобусе і былі затрыманыя парушальнікі. Усе яны — грамадзяне Расеі, чачэнскай нацыянальнасьці. Ніхто зь іх ня меў шэнгенскай візы. А адзін з затрыманых прад’явіў пашпарт грамадзяніна Славеніі. Папярэдняя праверка паказала, што пашпарт фальшывы.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG