Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША чакаюць ад Расеі дзеяньняў па наладжваньні міру ў Сырыі


Руіны ў Алепа
Руіны ў Алепа

Злучаныя Штаты чакаюць ад Расеі дзеяньняў у дачыненьні да сырыйскіх уладаў па выкананьні перамір’я. Пра гэта сёньня заявіў на брыфінгу намесьнік начальніка прэсавай службы Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тонар, паведамляе ITAR-TASS.

«Мы чакаем дзеяньняў з боку Расеі ў дачыненьні да сырыйскага рэжыму, значных дзеяньняў, — адзначыў амэрыканскі дыплямат. — Гэта павінна палягаць ва ўплыве Расеі на рэжым з мэтай, напрыклад, спыненьня вылетаў самалётаў ВПС (Сырыі). Гэта прывядзе да прасоўваньня наперад на шляху выкананьня перамір’я».

Паводле Тонара, дзяржсакратар Кэры «і ўсе астатнія вельмі расчараваныя адсутнасьцю прагрэсу» ва ўрэгуляваньні канфлікту. «Мы маем намер працягваць узаемадзейнічаць з Расеяй на дыпляматычным узроўні і не зьбіраемся сыходзіць з гэтага шляху», — адзначыў Тонар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG