Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея дала Беларусі зьніжку на перавозкі нафтапрадуктаў чыгункай


Расейская чыгунка вызначыла 25% зьніжку на транзытныя перавозкі нафтапрадуктаў зь беларускіх станцыяў Барбароў і Наваполацак у напрамку партоў на паўночным захадзе Расеі.

Пра гэта гаворыцца ў рашэньні пасяджэньня праўленьня «РЖД», апублікаваным у карпаратыўным выданьні «Гудок».

Паніжальны каэфіцыент 0,75 распаўсюджваецца на перавозкі бэнзіну, дызэльнага паліва і мазуту ў цыстэрнах зь беларускіх станцыяў Барбароў і Наваполацак у напрамку партовых станцыяў Кастрычніцкай чыгункі на паўночным захадзе Расеі.

Зьніжка дзейнічае да 31 сьнежня 2018 году.

Расейскі бок чакае, што зьніжэньне тарыфаў стымулюе перавод нафтавых грузаў з прыбалтыйскіх у расейскія парты.

Аднак некаторыя расейскія кампаніі зацікаўленыя ў пастаўках у парты краін Балтыі, паведамляе ТАСС.

«Уралхіму» належыць кантрольны пакет тэрміналу па перавалцы мінэральных угнаеньняў у Рыскім порце, «Эўрахім» кіруе аналягічным абʼектам у Эстоніі, «Акрон» і «Кузбассразрезуголь» таксама валодаюць эстонскімі тэрміналамі. Акрамя таго, «Раснафта» — найбуйнейшая кампанія, якая прапануе рэсурсы на тэндэрнай аснове з пастаўкай сьветлых і цёмных нафтапрадуктаў у парты Балтыі.

У камэнтары карэспандэнту Свабоды эканаміст Барыс Жаліба сказаў, што Беларусь скарыстаецца гэтай зьніжкай.

«Скарыстаецца, бо нам выгадна будзе, а зьніжка вельмі сурʼёзная. Расея, канечне, зрабіла гэта ў піку прыбалтам. Бо нашы асноўныя грузы ў выглядзе ўгнаеньняў і нафтапрадуктаў ідуць празь Літву і Латвію, і гэтыя парты даўно канкуруюць за беларускія грузы. Расея была па-за канкурэнцыяй. Цяпер расейцы далі зьніжку, каб нам гэта было выгадна. Калі гэта так, калі дакладна падлічана, то нашы гэтым могуць скарыстацца. У выніку страты панясуць балтыйскія парты. Магчыма, з дыпляматычных прычын нашы адразу не адмовяцца ад балтыйскіх партоў. Але калі будзе выгадна, то тут правіць баль эканамічны разьлік».

«Ня думаю, што ініцыятыва расейскай чыгункі вельмі актуальная для беларускага боку», — Тацяна Манёнак

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG