Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былому намесьніку старшыні Ваеннага суду далі 14 гадоў за хабар


Юры Тузаў, былы намесьнік старшыні Ваеннага суду, асуджаны на 14 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Яго прызналі вінаватым у прыняцьці матэрыяльных каштоўнасьцяў у асабліва буйным памеры за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзяць у яго кампэтэнцыю.

Паводле прысуду ў Тузава канфіскуюць усю маёмасьць. Яго пазбавілі права займаць пасады ў праваахоўных органах і судах тэрмінам на 5 гадоў і вайсковага званьня палкоўніка юстыцыі ў запасе.

Суд таксама пастанавіў спагнаць з Тузава ў даход дзяржавы 177 мільёнаў рублёў беспадстаўна здабытай выгады, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суду Беларусі.

Другі фігурант справы, Сяргей Шымчук, прызнаны вінаватым у дапамозе і дачы хабару ў асабліва буйным памеры і асуджаны на 2 гады 6 месяцаў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прысуд у касацыйным парадку абскарджваньню не падлягае.

Былы намесьнік старшыні Ваеннага суду Юры Тузаў за 20 тысяч даляраў паўплываў на суд, каб адмяніць прысуд адносна аднаго з асуджаных.

У сакавіку 2013 году бацька асуджанага Брэсцкім абласным ваенным судом на 5 гадоў сына зьвярнуўся да прыяцеля намесьніка старшыні Сяргея Шымчука з просьбай аказаць садзейнічаньне ў зьмякчэньні прысуду.

Шымчук пагадзіўся перадаць хабар. Ён папрасіў Юрыя Тузава паўплываць на суд, каб адмяніць прысуд адносна асуджанага. Былы намесьнік старшыні, прыняўшы ў якасьці ўзнагароды праз свайго прыяцеля 20 тысяч даляраў, пагадзіўся дапамагчы.

XS
SM
MD
LG