«Надзея Саўчанка разам з Уладзімірам Рубанам прыбылі ў макееўскую калёнію, каб наведаць украінскіх ваеннапалонных», — паведаміў «міністар абароны» так званай «ДНР».
Раней дэпутатка ад Блёку Пятра Парашэнкі Тацяна Рычкова заявіла, што Саўчанка падбухторвала ўкраінскіх вайскоўцаў пакінуць пазыцыі на ўсходзе Ўкраіны і ехаць у Кіеў «зрынаць злачынную ўладу».
7 сьнежня 2016 году ў Менску Саўчанка таемна сустракалася з лідэрамі «ДНР» і «ЛНР» Аляксандрам Захарчанкам і Ігарам Платніцкім і здолела дамовіцца наконт абмену палоннымі паводле схемы 1 да 4. Украіна, паводле гэтай схемы, гатовая перадаць сэпаратыстам чатырох чалавек наўзамен на аднаго свайго палоннага. 15 сьнежня ўкраінская партыя «Бацькаўшчына» выключыла Саўчанку са сваёй фракцыі з прычыны ідэалягічных меркаваньняў.
Праз месяц у сваім фэйсбуку яна апублікавала поўныя сьпісы палонных на непадкантрольных уладам Украіны тэрыторыях Данбасу і ўкраінскіх зьняволеных у расейскіх турмах, а таксама сьпіс асобаў, якіх кіраўніцтва так званых «ДНР» і «ЛНР» хоча атрымаць ад украінскага боку.
У інтэрвію «Настоящему времени» Саўчанка падкрэсьлівала, што «палітыкі», якія займаюцца ва Ўкраіне абменам палоннымі, «не разумеюць сутнасьці пытаньня»:
Дэпутат Вярхоўнай рады Ўкраіны Надзея Саўчанка прыбыла на Данбас разам з кіраўніком украінскага цэнтру вызваленьня палонных «Афіцэрскі корпус» Уладзімірам Рубанам.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1