Лінкі ўнівэрсальнага доступу

#BY_help далі справаздачу: сабралі 43 тысячы даляраў, дапамаглі 60 арыштаваным і іх семʼям


Фота ©Shutterstock

Кампанія па зборы сродкаў для затрыманых за палітычныя акцыі лютага-сакавіка #BY_help дала першую разгорнутую справаздачу аб разьмеркаваньні сродкаў.

Сабраць ад 25 сакавіка ўдалося 43 тысячы даляраў. Пасьля першага этапу працы засталося каля 15,8 тысячы даляраў, але зьявіліся і новыя выклікі.

На 11,6 тысячы даляраў дапамаглі 60 «сутачнікам» з платай за ўтрыманьне ў турме, аплатай адвакатаў і складаньні перадач. Больш як 9 тысяч даляраў пайшло на адвакатаў для абвінавачаных у крымінальнай справе аб «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў». 5,3 тысячы даляраў — на дапамогу семʼям арыштаваных. Яшчэ тысяча даляраў — на дапамогу ў сплаце штрафаў па адміністрацыйных справах.

У сувязі з тым, што адносна двух дзясяткаў чалавек, абвінавачаных у «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», заведзеная новая крымінальная справа, а працэсы па такіх справах доўгія, каардынатары кампаніі вырашылі накіраваць рэшту сродкаў на дапамогу фігурантам гэтай справы і іх семʼям. Калі ж каму яшчэ з пакараных штрафамі або «суткамі» за мітынгі спатрэбіцца дапамога, разглядаць іх выпадкі будуць індывідуальна ў супрацы з праваабаронцамі «Вясны».

Праваабаронца Андрэй Стрыжак раней казаў Свабодзе, што «не фінансаваць рэжым» сплатай штрафаў і грошай за «суткі» неэфэктыўна: у тых, хто ня плоціць, адбіраюць маёмасьць, у тым ліку жытло.

Як зрабіць грашовы перавод на дапамогу затрыманым або каму перадаць грошы асабіста ў Беларусі і за мяжой, па-расейску і па-ангельску апісана тут.

Сьпіс зьняволеных, якіх будуць выпускаць з «сутак» па 19 красавіка

10 гісторый зьняволеных за Дзень Волі

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG