Лінкі ўнівэрсальнага доступу

#‎by_help‬: беларусы зьбіраюць інфармацыю пра затрыманых на Дзень Волі


Пасьля акцыяў 25 сакавіка беларусы зьбіраюць у сацсетках зьвесткі пра затрыманых па хэштэгу #BY_help. Асноўная актыўнасьць па хэштэгу — на Facebook, дзе таксама зьявіліся старонкі Belarus SOS і by_help.

Актывіст прафсаюзу РЭП Андрэй Стрыжак прапануе ахвяраваць грошы на дапамогу затрыманым.

Затрыманьні на Дзень Волі

Колькі ўсяго людзей затрымана 25 сакавіка — невядома. На акцыях на Дзень Волі ў Берасьці, Віцебску, Гомлі і Горадні адбываліся адзінкавыя затрыманьні, у Менску ж лік затрыманых ідзе на сотні. Затрыманьні «недармаедаў» трывалі ад пачатку сакавіка. Затрыманых, асуджаных на штрафы і суткі было больш за 300, каля 150 чалавек сустрэлі Дзень Волі за кратамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG