Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Будзьма» запусьціла праект пра «вялікі тэрор» 1937 году


Грамадзянская культурніцкая кампанія «Будзьма» распачала мультымэдыйны праект «Будзьма памятаць», прысьвечаны ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў, ад якіх пацярпелі, паводле розных ацэнак, ад 625 тысяч да 1,5 млн жыхароў Беларусі.

Першы выпуск праекту, «Як зьнішчалі Сілівонаўку», прысьвечаны вёсцы пад Жлобінам, якая цярпела ад савецкай улады і пры «ваенным камунізьме», і пры НЭПе, і ў час сталінскіх рэпрэсіяў, і ад савецкіх партызанаў у час Другой усясьветнай вайны. Асноўнай віной сялянаў (а зьнішчана была палова насельніцтва вёскі) было тое, што яны «не хацелі быць у калгасе», піша «Будзьма». Выпуск складзены паводле матэрыялаў міжнароднай канфэрэнцыі 1998 году «Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі ў ХХ ст.».

Пазьней «Будзьма» абяцае «зь іншага ракурсу паглядзець на быццам добра вядомыя Бабруйск, Слуцак, Вілейку, Жлобін ды іншыя гарады і вёскі Беларусі, асабліва тыя, што ўжо ў канцы 1920-х пачалі падвяргацца прымусовай калектывізацыі».

Тэксты да праекту падрыхтаваў калюмніст «Будзьма» Дзяніс Пыхалаў, а мастацкае аздабленьне зрабіў фатограф Андрэй Лянкевіч.

XS
SM
MD
LG