Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БСДП (Грамада) зьбірае подпісы за адмену дэкрэту аб дармаедах


Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) пачала зьбіраць подпісы за адмену дэкрэту № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства».

Рашэньне аб пачатку кампаніі прынята ў Менску 18 чэрвеня на пасяджэньні круглага стала з удзелам прадстаўнікоў БСДП, Беларускай партыі «Зялёныя» і Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП).

Як паведаміў БелаПАН намесьнік старшыні БСДП Ігар Барысаў, бакі дамовіліся далей прыцягваць увагу да тэмы дэкрэту аб дармаедах.

Кампанія па зборы подпісаў будзе арыентаваная на рэгіёны Беларусі.

Партыя зьбіраецца зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд, каб той даў ацэнку дэкрэту на адпаведнасьць Канстытуцыі.

Прэзыдэнцкі дэкрэт № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» падпісаны 2 красавіка. Згодна зь ім грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны, і асобы без грамадзянства, якія ня ўдзельнічалі ў фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаваньні менш за 183 каляндарныя дні, абавязаныя плаціць збор у 20 базавых велічынь.

XS
SM
MD
LG