Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску праходзіць зьезд БСДП «Грамада»: «Гавары праўду» падазраюць у спробах захопу найстарэйшай партыі


Адна з галоўных інтрыгаў цяпершняга зьезду — выбары новага старшыні і яго намесьнікаў. Барацьба будзе ісьці паміж Ірынай Вештард і групай Ігара Маслоўскага.

«У партыю прыйшлі людзі, якія прынцыпова не размаўляюць па-беларуску», — распавёў Свабодзе заснавальнік БСДП «Грамада» Анатоль Сідарэвіч.

Адна з галоўных інтрыгаў цяпершняга зьезду — выбары новага старшыні і яго намесьнікаў. Барацьба будзе ісьці паміж цяперашняй старшынёй Ірынай Вештард і групай Ігара Маслоўскага, якая заявіла свае прэтэнзіі на кіраўнічыя пасады. Групу Маслоўскага ўнутры партыі абвінавачваюць у тым, што яна стварыла «ценявы аргкамітэт па падрыхтоўцы зьезду і рэфармаваньні партыі».

Ігар Маслоўскі

Ігар Маслоўскі

Сам Ігар Маслоўскі напярэдадні зьезду заявіў, што чакае, што зьезд пройдзе ў канструктыўнай форме.

«Чакаю, што зьезд возьме накірунак на перамены ў партыі і ў краіне, і што ўсё пройдзе добра...Мяне вылучылі дзьве канферэнцыі, я буду вылучацца на пасаду кіраўніка партыя. І нашая праграма- гэта перамены. БСДП павінна быць партыяй дзеяньняў. На жаль, зараз мы гэтага сказаць ня можам. Зараз мы выглядаем у параўнаньні зь іншымі трошачку слаба. У нас няма агульнанацыянальнай кампаніі. У нас у многіх рэгіёнах адсутнічае дзейнасьць. Думаю, што пасьля зьезду будзе больш дзеяньняў», — кажа Маслоўскі.

Ірына Вештард

Ірына Вештард

Цяперашняя кіраўнічка партыі Ірына Вештард кажа, што чакае «добрага надвор’я і сонечнага настрою. А найперш —дэмакратычныя выбары ў наступную прэзыдэнцкую кампанію».

«Я заўсёды верыла ва ўсё лепшае», — кажа Ірына Вештард. На пытаньне пра магчымыя перамены ў партыі Вештард адказвае ўхільна.

Маслоўскі ж мяркуе, што ніякага расколу ў партыі няма:

«Гэта звычайная ўнутрыпалітычная канферэнцыя і лічу, што гэта нармальна. Гэта прымушае рухацца наперад», — кажа ён.

Напярэдадні зьезду сябра Цэнтральнага Камітэту Грамады, дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13 скліканьня Павал Знавец так пракамэнтаваў Свабодзе сытуацыю ў партыі:

«У нашай партыі ідзе барацьба са зьявай, якая атрымала нефармальную назву "гопніцтва" — ад "Гавары праўду". Гэта азначае, што ў партыі ёсьць плынь, якую ачольвае спадар Маслоўскі і якая лічыць, што ў сыстэму Лукашэнкі можна ўпісацца, убудавацца і такім чынам атрымаць статус "канструктыўнай апазыцыі".

І ёсьць другая плынь — на шчасьце, пасяджэньне ЦК паказала, што яна ў бальшыні, — якая лічыць, што гэта згубны шлях. Ён можа прывесьці да канчатковага расколу нашай партыі.
Спадзяюся, што зьезд пройдзе бяз гучнага скандалу, але аб’ектыўна мушу прызнаць, што чарвяк «гопніцтва» партыю пахіснуў. І ня толькі нашу.

Сытуацыя складаная. Я асабіста супраць таго, каб партыя ператварылася ў прыдатак структуры Дзьмітрыева — Караткевіч. Спадзяюся, што зьезд пройдзе бяз гучнага скандалу, але аб’ектыўна мушу прызнаць, што чарвяк «гопніцтва» партыю пахіснуў. І ня толькі нашу. Частка людзей, я назваў бы іх палітбізнэсоўцамі, найперш Андрэй Дзьмітрыеў, які да «Гавары праўду» быў адным з кіраўнікоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, гэтым карыстаюцца і хочуць стаць, мякка кажучы, «памагатымі рэжыму»».

Паводле рэглямэнту зьезд працягнецца да 17 гадзіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG