Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Brutto не далі гастрольнае пасьведчаньне і папрасілі абраць іншую дату


Пасьля канцэрту расейскага гурту “Звери” Палац спорту будзе заняты мантажом абсталяваньня, таму ў раней рэкамэндаваную дату канцэрт Brutto абдыцца ня зможа.

Прадусар гурту Brutto Антон Азізбэкян распавёў парталу Tuzin.fm пра прычыны адмовы ў гастрольным пасьведчаньні. Паводле яго словаў, зладзіць канцэрт 27 траўня ў Палацы спорту рэкамэндаваў Менгарвыканкам.

«Нам далі адказ са спасылкай на інфармацыю, якую прадаставіў Палац спорту, што дата, якую дала пляцоўка ў выніку апынулася занятай мантажам абсталяваньня. І сказалі, каб мы выбіралі іншую дату. Ад ідэі правядзеньня канцэрту ў Менску мы не адмаўляемся – цяпер узгадняем іншую дату. У нас няма адчуваньня бегу па зачараваным коле. І сам я аптыміст ды рэаліст», — распавёў Азізбэкян.

Раней Сяргей Міхалок заяўляў у відэазвароце, што тэксты Brutto прайшлі ідэалягічную праверку ў Беларусі, але «засталіся маленькія людзі ў акулярах», якія «дагэтуль чакаюць указ зьверху».

XS
SM
MD
LG