Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БРСМ зьняў рэкляму студатрадаў у «спамэрскім» стылі


Рэклямны ролік створаны УП «Экшн студыё», якое раней працавала з адміністрацыяй Фрунзэнскага раёну Менску.

Беларускае ўнітарнае прадпрыемства «Экшн студыё» выклала на сваім Youtube-канале рэклямны ролік пад назвай «БРСМ». У відэа заклікаюць «зьмяніць кампутар, які надакучыў, на цікавую працу ў складзе аднаго са студэнцкіх атрадаў сваёй навучальнай установы».

Колькасьць байцоў студэнцкіх атрадаў, кажуць у рэкляме, дасягае 100 тысяч чалавек, а сярэдні ўзрост — 19 гадоў. За сярэднюю зарплату ў студатрадзе, як сьцьвярджаецца, можна набыць 75 квіткоў у кіно, 35 разоў схадзіць у кавярню, 20 разоў «адарвацца на дыскатэцы», 5 разоў скочыць з парашутам ці нават набыць ровар. У студэнцкіх атрадах займаюцца ня толькі будаўніцтвам, але і сельскай гаспадаркай, пэдагогікай, сэрвісам.

Ролік стылістычна нагадвае тыповую рэкляму «дадатковых заробкаў», якая нярэдка выскоквае ўсплываючымі вокнамі і прапануе лёгка зарабіць невялікія грошы за кароткі тэрмін. Што праўда, не адыходзячы ад кампутара.

Як вядома, БРСМ мае ня толькі працоўныя студэнцкія атрады, але і атрады аховы парадку, якія налічваюць тысячы людзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG