Праваслаўныя жыхары пасёлку Багалюбава Ўладзімірскай вобласьці пратэстуюць супраць запуску ў пасёлку заводу па вытворчасьці пампэрсаў, прэзэрватываў і лейкаплястыра. Прэзэрватывы, на іх думку, праклятыя Богам, а з Багалюбава павінна распаўсюджвацца "чысьціня і сьвятасьць".