Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусы на кніжным кірмашы ў Ляйпцыгу (фота)


У Ляйпцыгу ў межах штогадовавага кніжнага кірмашу адбыўся шэраг беларускіх імпрэзаў з удзелам беларускіх аўтараў.

Цягам Міжнароднай кніжнай выставы, якая адбывалася а з 14 да 17 сакавіка ў Ляйпцыгу, наведнікі маглі азнаёміцца з апошнімі набыткамі беларускай паэзіі, прозы і эсэістыкі, пагартаць альбомы па сучасным беларускім мастацтве.

Беларускі стэнд на Кірмашы прадставіла кнігарня «ЛогвінаЎ». Стэнд называўся «кнігарня логвінаЎ-Books from Belarus». Побач са стэндам — адмысловы павільён, дзе адбываліся прэзэнтацыі кнігаў, ахвотныя маглі задаваць пытаньні.

Прэзэнтаваць свае і ня толькі кнігі прыехалі беларускія пісьменьнікі, паэты, мастакі ды журналісты, у тым ліку Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Вальжына Морт, Валянцін Акудовіч, Тацьцяна Заміроўская, Артур Клінаў, Віктар Марціновіч, Андрэй Курэйчык, Павал Касьцюкевіч ды іншыя.

Удзел беларускіх аўтараў у КІрмашы адбыўся ў значнай ступені дзякуючы нямецкаму журналісту і пісьменьніку Марціну Полаку.
XS
SM
MD
LG