Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менскай вобласьці 16 населеных пунктаў засталіся безь сьвятла


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Моцны вецер пакінуў без электразабеспячэньня 16 населеных пунктаў у Салігорскім і Лагойскім раёнах Менскай вобласьці.

Пра гэта паведамляе «СБ» са спасылкай на МНС.

На 06:00 нядзелі, 20 лістапада, безь сьвятла застаюцца 36 трансфарматарных падстанцыяў, дзьве малочнатаварныя фэрмы і 15 населеных пунктаў у Лагойскім раёне; тры трансфарматарныя падстанцыі і вёска Севярын (10 жылых дамоў, 18 жыхароў) у Салігорскім раёне.

20 лістапада ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небясьпекі праз моцны вецер.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG