Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На фэсьце вулічнага мастацтва ў Горадні пісьменьнікаў паказалі без партрэтаў


У Горадні 25-26 чэрвеня пяты раз праходзіць «Біг-міні фэст вулічнага мастацтва». На ім выступаюць артысты і музыканты з розных гарадоў краіны. Яны сьпяваюць, танчаць, паказваюць прадстаўленьні на пешаходнай вуліцы Савецкай у гістарычным цэнтры Горадні.

Арганізатары спалучылі вулічнае мастацтва зь літаратурай: на Савецкай выстаўленыя плякаты са зьвесткамі аб паасобных беларускіх пісьменьніках, а таксама аб Элізе Ажэшцы — польскаму празаіку, якая жыла ў Горадні. Праўда, інфармацыя падаецца пераважна на расейскай мове. У афішцы фэсту выкарыстаны здымак Максіма Багдановіча.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG