Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме затрымалі ўкраінскага актывіста, у якога нібыта знайшлі патроны і тратыл


Такую шыльду на свой дом павесіў Уладзімір Балух
Такую шыльду на свой дом павесіў Уладзімір Балух

У анэксаваным Расеяй Крыме супрацоўнікі ФСБ затрымалі ўкраінскага актывіста Ўладзіміра Балуха.

Праведзеныя ператрусы дома ў яго і яго маці — у пасёлку Серабранка Раздольненскага раёну. Апэратыўнікі заявілі, што знайшлі на гарышчы 90 патронаў і некалькі тратылавых шашак.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Антон Наўмлюк са спасылкай на актывістаў Крымскай праваабарончай групы.

Паводле праваабаронцаў, мясцовая крымская «улада» пагражала Балуху за разьмяшчэньне на ягоным доме таблічкі «Вуліца Герояў Нябеснай сотні 18».

У красавіку 2015 года ў Балуха быў ператрус, падчас якога з даху дома зьнялі ўкраінскі сьцяг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG