Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Літвы ўжо рыхтуюць калядны стол: што купляюць нашы суседзі?


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прэсавы сакратар сеткі IKI Бэрта Чайкаўскайце паведаміла: штогод у калядны пэрыяд спажывецкі кошык павялічваецца на 20% у параўнаньні зь верасьнем і кастрычнікам, перадае Delfi.

Па тым, што набываюць літоўцы, можна даведацца ня толькі пра традыцыі каляднага стала, але і аб усіх сьвяточных тэндэнцыях. Так, у першай палове сьнежня растуць продажы бакалейных тавараў, а па меры набліжэньня сьвятаў — ажыўляецца продаж мяса, рыбы, гародніны і садавіны. Акрамя таго, да сьвятаў жыхары, як звычайна, будуць купляць больш вытанчаных прадуктаў: сыроў, соўсаў, вяленай каўбасы, паштэтаў.

Бальшыня жыхароў купляе традыцыйныя тавары для традыцыйных страў. Таму растуць продажы маянэзу, кансэрваванага гароху і марынаваных агуркоў.

Але, паводле Чайкаўскайце, ёсьць і іншая група пакупнікоў, якая часта абыходзіць традыцыі і складае звыклае для сябе мэню. У сьвяточны пэрыяд растуць продажы сьвежых гародніны і садавіны. Акрамя таго, вялікім попытам карыстаецца рознае мяса — ялавічына, бараніна, трусяціна, усё больш жыхароў купляе рыбу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG