Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскія прадпрымальнікі зьбіраюцца на мітынг 4 сакавіка


Сход берасьцейскіх прадпрымальнікаў 3 лютага

Сход берасьцейскіх прадпрымальнікаў 3 лютага

17 лютага на сходзе ў Берасьці з удзелам каля 200 індывідуальных прадпрымальнікаў прынятае рашэньне правесьці мітынг 4 сакавіка.

Удзельнікі сходу адзначылі, што Берасьцейскі гарвыканкам не дазволіў правесьці ў Берасьці мітынг 19 лютага.

Падставай для адмовы стала адсутнасьць у заяўнікаў дамоваў з гарадзкой бальніцай хуткай дапамогі і камунальнымі службамі на абслугоўваньне акцыі. Адзін з заяўнікаў, індывідуальны прадпрымальнік Андрэй Карняйчук назваў гэтыя падставы для забароны фармальнымі, паведамляе БелаПАН.

На сходзе ІП таксама прынялі рашэньне запатрабаваць ад дэпутатаў гарадзкога савету справаздачы, як тыя спрыяюць разьвіцьцю малога бізнэсу ў рэгіёне.

1 студзеня ў Берасьці прыпынілі сваю працу 80% ІП, якія гандлююць нехарчовымі таварамі. Аднавіць працу яны маюць намер толькі пасьля адмены 222-га і 48-га прэзыдэнцкіх указаў.

XS
SM
MD
LG