Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскія прадпрымальнікі вырашылі не адмяняць мітынг


На рынку «ЦУМ» у Берасьці адбыўся сход прадпрымальнікаў. Гандляры абмеркавалі бягучы стан перамоваў з уладамі, ды пастанавілі не адмяняць мітынг, які плянуецца ў Берасьці 19 лютага.

На сходзе прысутнічала каля 200 прадпрымальнікаў зь берасьцейскіх рынкаў.

Напачатку лідэры мясцовага прадпрымальніцкага руху распавялі аб працы перамоўнай групы з уладамі. Распавялі, што чарговая сустрэча перамоўнай групы адбудзецца 15 лютага. Гандлярам растлумачылі пазыцыю аб’яднаньня «Пэрспэктыва», што ў часе перамоваў варта адклікаць заяўку на мітынг.

Лідэры берасьцейскіх прадпрымальнікаў заявілі, што 15 лютага ў Менску будзе несанкцыянаваны мітынг, і кожны павінен «сам вырашаць пад сваю адказнасьць, ці ехаць туды».

Найбольш гарачыя спрэчкі адбыліся пры абмеркаваньні, ці адклікаць заяўку на мітынг прадпрымальнікаў 19 лютага ў Берасьці. Некаторыя прадпрымальнікі выступалі за тое, каб адмяніць мітынг. Але ў выніку большасьць прагаласавала за тое, каб заяўку не адклікаць і мітынг праводзіць.

«Мы як Брэсцкая крэпасьць, апошнія трымаемся, хоць усе гарады паадмянялі мітынгі», — казалі ІП.

У выніку берасьцейскія прадпрымальнікі пастанавілі, што выйдуць на мітынг у абласным цэнтры, «калі на яго будзе санкцыя».

На сходзе абмеркавалі і той факт, што некаторыя прадпрымальнікі выходзяць гандляваць, тым часам як большасьць страйкуе. Адзін з прысутных на сходзе ІП распавёў, што нават выклікаў на такіх прадпрымальнікаў кантралюючыя органы — маўляў, яны гандлююць без сэртыфікатаў. Аднак ніякіх праверак пасьля выкліку не адбылося, кажа мужчына:

«Ёсьць прамое ўказаньне зьверху ў кожным горадзе не чапаць іпэшнікаў, каб выходзілі працаваць. А потым, калі мы ўсе выйдзем, тады ўсіх возьмуць», — кажа спадар.

Наступны сход берасьцейскіх прадпрымальнікаў адбудзецца 17 лютага.

Сход прадпрымальнікаў на рынку ў Берасьці

Сход прадпрымальнікаў на рынку ў Берасьці

Прадпрымальніцкія лідэры апавядаюць, што перамовы з уладамі яшчэ працягнуцца

Прадпрымальніцкія лідэры апавядаюць, што перамовы з уладамі яшчэ працягнуцца

Спадар выступае катэгарычна супраць адмены мітынгаў

Спадар выступае катэгарычна супраць адмены мітынгаў

На рынку ЦУМ у Берасьці большасьць ралетаў зачыненыя

На рынку ЦУМ у Берасьці большасьць ралетаў зачыненыя

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG