Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці напісалі скаргу ў пракуратуру на будоўлю расейцаў і БРСМ у крэпасьці


Берасьцейскія сацыял-дэмакраты накіравлі ў пракуратуру скаргу на парушэньні пры будаўніцтве расейскага гатэлю і вайскова-патрыятычнага цэнтру БРСМ у Кобрынскім умацаваньні Берасьцейскай крэпасьці.

Кіраўнік Берасьцейскай абласной філіі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі апавёў Свабодзе:

«У выніку будаўніцтва ў крэпасьці сьпілаваная значная колькасьць дрэваў, будаўнічыя працы вядуцца без папярэдніх археалягічных раскопак, падчас земляных працаў выкопваюць чалавечыя парэшткі, а каналізацыйную сыстэму выводзяць проста ў раку Мухавец».

Палітык просіць пракуратуру Берасьця праверыць вядзеньне будаўніцтва на законнасьць, прадпісаць ліквідаваць парушэньні і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.

У Кобрынскім умацаваньні Берасьцейскай крэпасьці, у былых вайсковых казармах 20-30-х гадоў мінулага стагодьдзя, вядзецца будаўніцтва «вайскова-патрыятычнага цэнтру» БРСМ. Акрамя таго, у гэтых казармах расейскі фонд «Абаронцаў Неўскага пляцдарму» інвэставаў будаўніцтва гатэлю.

Раней старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч накіраваў скаргу ў Генэральную пракуртуру на парушэньні падчас будаўніцтва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG