Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэйгерман: Дэвальвацыя выглядае абсалютна непазьбежнай


Яўген Прэйгерман
Яўген Прэйгерман

Беларусь ня будзе бегчы за Расеяй і дэвальваваць нацыянальны рубель — заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка на нарадзе па эканамічных пытаньнях, перадае БелТА.

Лукашэнка адзначыў: «Нікога не хачу зьдзівіць, пазыцыя застаецца ранейшай. Мы не зьбіраемся бегчы за Расеяй, гэта катэгарычна забараняецца, бо расейскі рынак — незразумела што там, хто што хоча і што там будзе... Ваганьні на расейскім валютным рынку не паддаюцца аніякаму асэнсаваньню».

Дэвальваваць валюту на такім тле непрымальна — падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы:

У нас ёсьць абавязацельствы перад насельніцтвам. І мы іх павінны прытрымлівацца, што, як мне паведамляюць урад і Нацыянальны банк, і робіцца

«У нас ёсьць абавязацельствы перад насельніцтвам. І мы іх павінны прытрымлівацца, што, як мне паведамляюць урад і Нацыянальны банк, і робіцца», — адзначыў Лукашэнка.

«Бравурнай» назваў заяву кіраўніка Беларусі дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман:

Калі паглядзець на стан эканамічных паказчыкаў, то дэвальвацыя беларускага рубля выглядала непазьбежнай ужо ўчора. А сёньня яна выглядае ўжо абсалютна непазьбежнай.

«Калі паглядзець на стан эканамічных паказчыкаў, то дэвальвацыя беларускага рубля выглядала непазьбежнай ужо ўчора. А сёньня яна выглядае ўжо абсалютна непазьбежнай.

Канечне, зразумелыя палітычныя і сацыяльныя разьлікі, якія тут могуць быць. У 2015 — прэзыдэнцкая кампанія. Ды і наагул у нашай краіне слова „дэвальвацыя“ — гэта тое страшэннае слова, якога, безумоўна, баяцца і ўлады, і насельніцтва. Але калі ніякіх адскокаў назад на фінансавым рынку Расеі ня будзе, то тады дэвальвацыя проста непазьбежная.

Я нагадаю: недзе 45% нашага экспарту ідзе ў Расею. У кастрычніку ён ужо і так прасеў параўнальна зь верасьнем на 7%. Але ўсё гэта было да гэтых страшэнных падзеяў з фінансамі Расеі. Так што ніякіх іншых выйсьцяў, акрамя дэвальвацыі, у нас проста ня будзе».

Хочаце абвалу — бегайце па абменьніках. Гэта ўсё ў руках грамадзянаў нашай краіны. Ківаць на кіраўніцтва, на ўрад, на Нацыянальны банк сёньня непрымальна.

«Хочаце абвалу — бегайце па абменьніках. Гэта ўсё ў руках грамадзянаў нашай краіны. Ківаць на кіраўніцтва, на ўрад, на Нацыянальны банк сёньня непрымальна», — сказаў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG