Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У панядзелак — суд над падлеткам, якога зьбілі і зьняважылі праваахоўнікі


Родныя Аляксея маюць толькі частку дакумэнтаў справы
Родныя Аляксея маюць толькі частку дакумэнтаў справы

Суд над падлеткам, зьбітым і зьняважаным міліцыянтамі, пачнецца ў Менску 31 кастрычніка.

Аляксея К. абвінавачваюць паводле артыкулу 364 КК Рэспублікі Беларусь («гвалт у дачыненьні супрацоўніка праваахоўных органаў»).

Працэс будзе праходзіць у судзе Цэнтральнага раёну Менску, пачатак у 10.30.

Увечары 18 ліпеня 2016 году Аляксей разам зь сябрам быў затрыманы амапаўцамі за расьпіваньне сьпіртных напояў у публічным месцы. У аўтазаку праваахоўнікі зьбівалі непаўналетніх і пагражалі ім сэксуальным гвалтам.

Супрацоўнікі АМАПу, якія затрымлівалі падлеткаў, сьцьвярджаюць, што ні разу іх ня ўдарылі. У завядзеньні крымінальнай справы супраць міліцыянтаў было адмоўлена.

Замест гэтага Аляксея К. абвінавацілі ў гвалтоўных дзеяньнях у дачыненьні супрацоўніка АМАПу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG