Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адна з найбуйнейшых кампаніяў-перавозьнікаў у Беларусі збанкрутавала


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Эканамічны суд Менскай вобласьці пачаў вядзеньне справы аб прызнаньні ТАА «Белінтэртранс» банкрутам.

Як паведамляецца ў судовай пастанове, крэдыторская запазычанасьць «Белінтэртрансу» складае 26 млн 893 тыс. рублёў, дэбіторская — 12 млн 618 тыс. (пры памеры актываў 6 млн 488 тыс.). «Што сьведчыць пра немагчымасьць задаволіць патрабаваньні крэдытораў і неплацежаздольнасьць даўжніка», — адзначаецца ў дакумэнце.

Заяву ў суд аб прызнаньні эканамічна няплатаздольным «Белінтэртрансу» падала ТАА «Л-БІТ Груп».

Аб’ём перавозаў грузаў у Беларусі за студзень–верасень 2016 году скараціўся на 4,3% да студзеня-верасьня летась, але грузаабарот застаўся амаль нязьменным — 100,2%.

Як адзначае Tut.by, раней лічылася, што «Л-БІТ Груп» ёсьць лягістычным апэратарам групы кампаніяў «Белінтэртранс», якая кантралюецца Вячаславам Доўнарам. Аднак, паводле афіцыйнай інфармацыі, удзельнікамі «Л-БІТ Груп» зьяўляюцца іншыя асобы.

Яшчэ некалькі гадоў таму кампанія «Белінтэртранс», якая працавала на рынку ўжо больш за 25 гадоў, была адным з найбуйнейшых грузавых перавозьнікаў, Доўнар разьвіваў вялікі лягістычны комплекс. Аднак ужо каля 2 гадоў таму ў кампаніі пачаліся сур’ёзныя праблемы. Судовыя выканаўцы распрадаюць маёмасьць і грузавікі, а бізнэсмэн скараціў штат.

XS
SM
MD
LG