Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» плянуе павялічыць колькасьць рэйсаў ва Ўкраіну


Авіякампанія «Белавія» плянуе ініцыяваць перамоўны працэс аб павелічэньні колькасьці авіярэйсаў ва Ўкраіну.

Пра гэта паведаміла начальнік аддзелу рэклямы і камунікацыяў кампаніі Вольга Герасенка.

«Але пакуль казаць пра канкрэтныя пляны заўчасна. Рэйс у Адэсу мы зьбіраліся адкрываць летам бягучага году. Але паколькі былі асьцярогі з нагоды пасажырапатоку па-за турыстычным сэзонам, мы не рызыкнулі гэта зрабіць. Так склаліся абставіны, што мы гэта зрабілі ў сьціслыя тэрміны», — сказала Інтэрфаксу Вольга Герасенка.

«Белавія» ацэніць, наколькі запатрабаваны рэйс у Адэсу, і калі ахвотных будзе шмат, то тып паветранага судна зьменяць.

З 25 кастрычніка «Белавія» выконвае тры рэйсы ва Ўкраіну: два ў Кіеў і адзін у Адэсу. Акрамя таго, паміж Кіевам і Менскам да двух павялічылася колькасьць штодзённых рэйсаў «Міжнародных лініяў Украіны».

Беларуская авіякампанія паскорыла падрыхтоўку да адкрыцьця рэйсу Менск — Адэса пасьля інфармацыі пра спыненьне з 25 кастрычніка авіяцыйных зносін паміж Расеяй і Ўкраінай.

Дырэктар дэпартамэнту авіяцыі Мінтранса Беларусі Ўладзімер Косьцін раней заяўляў, што ў Беларусі ўвядзеньне ўзаемнай забароны палётаў паміж Расеяй і Ўкраінай аніяк не паўплывае на пераразьмеркаваньне рэйсаў і іх адмену Ён выказаў упэўненасьць, што беларускі бок управіцца з пасажырапатокам, а на нейкіх напрамках магчыма замяніць самалёты на больш ёмістыя або павялічыць частату рэйсаў.

«Прыбаўка, якой мы чакаем з-за магчымага павелічэньня пасажырапатоку з Кіева ў Маскву і наадварот, дасьць, па нашых падліках, 5–8% максымальна», — сказаў Косьцін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG