Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва забараніла ўезд Канстытуцыйнаму суду Расеі. Пуцін: «Ідыёцкая выснова»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Літва вырашыла не пускаць на сваю тэрыторыю судзьдзяў Канстытуцыйнага суду Расеі, якія меліся прыехаць на Ўсясьветны кангрэс канстытуцыйных судоў, перадае Delfi.lv.

Міністэрства замежных спраў Літвы тлумачыць: у 2014 годзе Канстытуцыйны суд Расеі прыняў судовае азначэньне, якім фармалізаваў анэксію ўкраінскага Крыму, што ёсьць грубым парушэньнем агульнапрызнаных нормаў міжнароднага права.

Судзьдзі ня ўнесеныя ў агульныя «чорныя сьпісы» Эўразьвязу, яны маюць права абскардзіць гэтае рашэньне.

Уладзімер Пуцін выказаў зьдзіўленьне і абурэньне, калі яму пра гэта паведаміў старшыня Канстытуцыйнага суду Расеі. Той сказаў, што Літва «раптам прыслала дэпэшу пра тое, што судзьдзі Канстытуцыйнага суду ўяўляюць сабой пагрозу для бясьпекі Літоўскай рэспублікі».

«Што было нагодай для такой проста ідыёцкай высновы?» — перапытаў Пуцін.

«Яны лічаць, што мы парушылі недатыкальнасьць тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і прынялі няправільнае рашэньне», — патлумачыў старшыня Канстытуцыйнага суду.

Пуцін сказаў:

«Вельмі дзіўна, часам складаецца ўражаньне, што людзі зваліліся зь іншай плянэты».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG